15 чэрвеня ў Мінску адбыўся трэнінг «Асновы правядзенння вуснагістарычнага праекта», дзе шла размова аб прынцыпах збору, першаснай апрацоўкі і захоўвання інтэрв’ю, а таксама аб асновах іх аналізу. Слухачы дзяліліся сваім вопытам даследванняў па вуснай гісторыі, абмяркоўвалі важныя для іх пытанні, выконвалі практычныя заданні.

07 – 30 чэрвеня 2013 г. Галерэя сучаснага мастацтва "Ў", фотапартал ZНЯТА i партал "Новая Эўропа" пры падтрымцы студыі італьянскай мэблі Capolavori прадстаўляюць Выставачна-дыскусійны праект "Піянерская вытрымка".

У рамках праекту 20 чэрвеня ў 19:00  адбудзецца  лекцыя  А. Братачкіна (гісторык, рэдактар "Новай Эўропы") "Памяць пра савецкае мінулае у Беларусі: што з ёй рабіць?"  

Запрашаем!

 

5-7 снежня 2013 года ў Вене Цэнтр вышэйшых даследаванняў Халакоста арганізуе міждысцыплінарную канферэнцыю, прысвечаную праблемам калабарацыянізму ў гады Другой сусветнай вайны і Халакоста ва Усходняй Еўропе.

Заяўкі на атрыманне грантаў для аспірантаў і маладых вучоных павінны быць атрыманы не пазней за 15 чэрвеня 2013 года.

Шаноўныя сябры!

10 чэрвеня 2013 года завяршаецца рэгістрацыя на Трэці Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі, які мае адбыцца 11-13 кастрычніка 2013 года ў Коўне, Літва.

Чакаем удзельнікаў!

25-26 траўня ў Гродне адбудзецца навукова-папулярная канферэнцыя “Паўстанне 1863 года на Гарадзеншчыне: у навуковых даследваннях і памяці народаў” з удзелам гісторыкаў і краязнаўцаў з Беларусі і Польшчы.

Пачатак 25 траўня а 10.00, прыходзьце!