Шаноўныя сябры, запрашаем вас да ўдзелу ў летніх праграмах 2013 года ад «Цэнтра навуковых работнікаў і выкладчыкаў іудаікі ў ВНУ «Сэфер»:

  • ХVIII Міжнародная маладзёжная канферэнцыя;
  • летняя стацыянарная школа па іудаіцы ў Маскве;
  • палявыя школы па іудаіцы ў Літве, Расіі, Венгрыі.

3 і 4 траўня 2013 года ў Мінску ў Амбасадзе Літоўскай Рэспублікі прайшла Міжнародная канферэнцыя “Аднаўленне Гісторыі: памяць і грамадства ў Цэнтральна-Ўсходняй Еўропе”. У ёй прынялі ўдзел запрошаныя выступоўцы з Літвы, Польшчы і Беларусі, у тым ліку навуковы куратар Беларускага архіва вуснай гісторыі Алесь Смалянчук і каардынатар Ірына Кашталян, якія зрабілі прэзентацыю дадзенага архіўнага праекта.

Аматары вуснай гісторыі, неабыякавыя да захавання гістарычнай памяці краязнаўцы, журналісты, выкладчыкі і іншыя зацікаўленыя сабраліся, каб паразмаўляць пра перспектывы збору ўспамінаў сведак часу і новы архіўны праект. Удзельнікам сустрэчы прадэманстравалі  прэзентацыйны ролік з экспедыцыі архіва, распавялі аб актуальных магчымасцях інтэрнет-партала для даследчыкаў і адукатараў.

Сустрэча будзе прысвечана праблемам захавання памяці пра падзеі мінулага, правядзення вуснагістарычных даследаванняў і зберажэння ўспамінаў як архіўных крыніц.

Шаноўныя сябры,

Звяртаемся да вас з просьбай падзяліцца інфармацыяй пра цікавых сведкаў часу і актыўных краязнаўцаў Ельскага раёна Гомельскай вобласці, калі вы такіх ведаеце.

Вялікі вам дзякуй!