Аматары вуснай гісторыі, неабыякавыя да захавання гістарычнай памяці краязнаўцы, журналісты, выкладчыкі і іншыя зацікаўленыя сабраліся, каб паразмаўляць пра перспектывы збору ўспамінаў сведак часу і новы архіўны праект. Удзельнікам сустрэчы прадэманстравалі  прэзентацыйны ролік з экспедыцыі архіва, распавялі аб актуальных магчымасцях інтэрнет-партала для даследчыкаў і адукатараў.

Сустрэча будзе прысвечана праблемам захавання памяці пра падзеі мінулага, правядзення вуснагістарычных даследаванняў і зберажэння ўспамінаў як архіўных крыніц.

Шаноўныя сябры,

Звяртаемся да вас з просьбай падзяліцца інфармацыяй пра цікавых сведкаў часу і актыўных краязнаўцаў Ельскага раёна Гомельскай вобласці, калі вы такіх ведаеце.

Вялікі вам дзякуй!

Прапануем падаваць заяўкі на ўдзел у экспедыцыі праекта "Беларускі архіў вуснай гісторыі”, якая адбудзецца 6-11 траўня 2013 г. ў Ельскім раёне Гомельскай вобласці. 

 

9 красавіка (аўторак) у кнігарні "логвінаЎ" (пр. Незалежнасці, 37а) адбудзецца прэзентацыя кнігі Алеся Смаленчука «Беларуская гісторыя: знайсці чалавека». Тэксты кнігі тычацца беларускай гісторыі штодзённасці, біяграфістыкі ды вуснай гісторыі.