З 31 ліпеня па 7 жніўня 2012 г. на тэрыторыі Лунінецкага і Столінскага раёнаў Брэсцкай вобласці і Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці працавала экспедыцыя па зборы ўспамінаў сведак часу, арганізаваная ў межах праекта “Беларускі архіў вуснай гісторыі”(БАВГ). Удзельнікамі экспедыцыі сталі студэнты і выкладчыкі ВНУ, якія прадстаўлялі розныя гарады Беларусі.
7-13 ліпеня адбылася экспедыцыя па зборы ўспамінаў, арганізаваная ў межах праекта “Беларускі архіў вуснай гісторыі” пад кіраўніцтвам вядомейшага спецыяліста ў галіне oral history у Беларусі Ірыны Раманавай. Рэгіёнам даследавання на гэты раз стала азёрная Лепельшчына — “край жоўтых гарлачыкаў і сівых валуноў”, як называюць яе з любоўю мясцовыя краязнаўцы.
Ласкава запрашаем паўдзельнічаць у экспедыцыі на Лепельшчыну, якая адбудзецца 7-13 ліпеня. Збор інфармацыі ад сведкаў гісторыі будзе адбывацца ў межах тэмы “ХХ стагоддзе ў памяці беларусаў”. Кіраўнік экспедыцыі – вядомы спецыяліст у сферы вуснай гісторыі, кандыдат гістарычных навук Ірына Раманава. Як падаць заяўку чытайце далей.
1 чэрвеня ў Полацку і Віцебску адбыліся прэзентацыі он-лайн сховішча “Беларускі архіў вуснай гісторыі”. Кіраўнік архіва Вольга Іванова распавяла студэнтам-гісторыкам, грамадскім актывістам і іншым зацікаўленым пра вусную гісторыю як навуковы накірунак, пра тое, якія тэндэнцыі ў захаванні ўспамінаў сведак гісторыі ў свеце існуюць, як важна для асэнсавання гісторыі Беларусі ў ХХ ст. вывучаць гістарычную памяць беларусаў.
Мы радыя Вас запрасіць на прэзентацыю інтэрнэт-праекта “Беларускі архіў вуснай гісторыі” (http://www.nashapamiac.org,http://vk.com/oral_history), першага беларускага он-лайн сховішча калекцый вусных успамінаў, сабраных рознымі даследчыкамі гісторыі Беларусі.