30 красавіка пад Мінскам адбыўся трэнінг “Тэорыя і практыка збору і архіўнага захоўвання інтэрв’ю са сведкамі гісторыі”. На ім 14 жадаючых з розных гарадоў Беларусі пазнаёміліся з сучаснымі тэндэнцыямі ў працы з вуснагістарычным матэрыялам.

Аматары вуснай гісторыі! 30 красавіка ў ваколіцах беларускай сталіцы адбудзецца аднадзённы трэнінг для ахвочых пазнаёміцца з асновамі правядзення вуснагістарычнага інтэрв’ю, прынцыпамі яго апрацоўкі і захавання. Мерапрыемства зладзяць прадстаўнікі працоўнай каманды Беларускага архіва вуснай гісторыі.
Шаноўныя сябры! Віншуем усіх са святам Вялікадня! Поспехаў у творчых пачынаннях, сілаў для поўнай самарэалізацыі і большай задаволенасці жыццём!
У архіў для выкарыстання былі дададзеныя новыя матэрыялы.Усяго Вы можаце азнаёміцца з 73 інтэрв’ю. З іх 8 успамінаў маюць поўную апрацоўку: транскрыпцыю, інфармацыю па тэматычным, храналагічным, геаграфічным і імянным паказальніках, суправаджальныя дакументы.
Шаноўнае спадарства! Прыміце нашыя самыя сардэчныя віншаванні з нагоды святаў Божага нараджэння і Новага года! Хай вашае жыццё будзе цікавым, і ў ім будзе месца і насычанаму адпачынку, і плённай творчай дзейнасці і ціхаму сямейнаму шчасцю!