Пасляваенная калектывізацыя
-
Уступ
-
Артыкулы
- Кашталян І. Калектывізацыя 1949-1952 гг.
- Энгельгінг Г. Паміж панам і жыдом
- Чарнякевіч І. Стратэгіі выжывання
- Чарнякевіч І. Этас ператрывання
- Відэалекцыя
-
Артыкулы
-
Дзве калектывізацыі
-
Успаміны
- Калхоза баяліся
- Обкладали “по-твёрдому”
- Время было такое
-
Успаміны
-
Стварэнне калгасаў
-
Успаміны
- Заганяюць у колхоз
- "Вы будзеце толькі пець"
- Рукі на сабраніі падымай
- Нам застаецца толькі дрыжаць
- Всех сселілі з хутороў
- Хочаш-не хочаш – падпісывай!
-
Успаміны
-
Стратэгіі супраціву
-
Успаміны
- “Мы самі выжнемо”
- Не можна было разбіраць калхоз
- Cама большэ палучыў
- “Тэбе вздзёрнуць на первой сосне”
-
Успаміны
-
Калгасная штодзённасць
-
Успаміны
- Шмат прэдседацеляў перажылі!
- Мне ў калхозе нравілась
- Как мы культуру внедрялі
- Далі паспорта
-
Успаміны
-
Як жабрака кулаком рабілі
-
Успаміны
- Вязуць раскулачаных
- Любога маглі ў кулакі ўпісаць
- Як знімалі кулацтва
- Такая мода была сталінская
- Кулака не збудзеш
-
Успаміны
- Як колхозы будуць, то усё будзе
- Фільм "Калгаснікі"
Калектывізацыя ў Заходняй Беларусі з’яўляецца адной з самых значных трансфармацый у гісторыі беларускага грамадства сярэдзіны ХХ ст. Традыцыйна ў гістарыяграфіі яна лічыцца больш ліберальнай, чым даваенная калектывізацыя ва Усходняй Беларусі. Магчыма з гэтым звязана значна меншая ўвага даследчыкаў да гэтай, здаецца вельмі актуальнай для беларускага грамадства, тэмы.
Працэс калектывізацыі азначаў сур’езныя прымусовыя змены традыцыйнага сялянскага ўкладу, формаў гаспадарання, сялянскай свядомасці і ідэнтычнасці. Змены, якія толькі кропкава пазначаліся ў афіцыйных дакументах, і закраналіся выключна ў даследчыцкіх працах антраполагаў і этнографаў[1]. Вуснагістарычныя даследаванні даюць магчымасць зразумець дынаміку гэтага працэса, стварыць пэўны вобраз калектыўнай памяці аб ім і асэнсаваць яго на мікраўзроўні недаступным для традыцыйных архіўных дакументаў.
У 2015, 2016 і 2017 г. Беларускі архіў вуснай гісторыі праводзіў экспедыцыі, асноўнай мэтай якіх было даследаванне пасляваеннай калектывізацыі ў Заходняй Беларусі шляхам збору ўспамінаў. Экспедыцыі праводзіліся ў розных рэгіёнах Беларусі, што маюць адметнасці ў нацыянальным і рэлігійным складзе насельніцтва: Палессі (Пінскі р-н), Лідчыне і Воранаўшчыне, а таксама Маладзечаншчыне і Вілейшчыне. Усяго было сабрана 180 успамінаў агульнай працягласцю каля 300 гадзін.
Гэтыя сведчанні і лёсы людзей, а таксама іх кароткі аналіз і прэзентацыя ў межах прадстаўленай рубрыкі скіраваны на пошук адказаў на пытанні: як змяніўся жыццёвы ўклад некалькіх мільёнаў беларусаў пасля 1949-1952 гг.? Наколькі значным быў супраціў гвалтоўным зменам? Якімі былі стратэгіі выжывання ў цяжкіх умовах трансфармацыі? Якімі былі тыповыя лёсы людзей таго часу? Як змяніліся спрадвечныя сялянскія каштоўнасці? Як ацэньваецца неабходнасць існавання калгасаў сёння?
Вольга Іванова
[1] Гл. напрылад: Engelking A. Kołchoznicy. Antropologichne studium tożsamości wsi Białoruskej prszelomy XX i XXI wieku. Toruń, 2012