«Клуб вуснага гісторыка»: сумесны праект Беларускага архіва вуснай гісторыі і Гістарычнай майстэрні
- Анонс
-
"Мінск - мазаіка ідэнтычнасцяў"
- Відэазапіс сустрэчы
-
Фотакрыніцы і «бачанне» гісторыі, якое яны ствараюць
- Відэазапіс сустрэчы
-
«Прамоўленыя гісторыя: лёс вясковай Папялушкі»
- Відэазапіс сустрэчы
- «Беларускія остарбайтары»
- «Як дзецям расказваць пра Халакост?»
-
«Сто гадоў з Калядамі»
- Відэазапіс сустрэчы
-
«Вусная гісторыя ў кіно»
- Відэазапіс сустрэчы
- «Дзеці, якія перажылі Халакост»
-
«Жыццё пражытае наперад і зразуметае назад: вусная гісторыя як крыніца гістарычных даследаванняў»
- Відэазапіс сустрэчы
- «Вайна як неперажытая траўма»
-
«Антрапалагічны шок: Беларусь пасля Чарнобыля»
- Відэазапіс сустрэчы
-
«Гродна – горад, які застаўся горадам»
- Відэазапіс сустрэчы
-
«Свае чужыя і чужыя свае: гісторыя Беларусі як гісторыя памежжа»
- Літаратура і фільмы на тэму памежжа і ідэнтычнасці памежжа
- Відэазапіс сустрэчы
-
«Беларуская памяць пра Халакост»
- Відэазапіс сустрэчы
- Літаратура па гісторыі Халакосту ў Беларусі
Беларускі архіў вуснай гісторыі і «Гістарычная майстэрня» адкрываюць «Клуб вуснага гісторыка» – унікальную адукацыйную пляцоўку ў Мінску.
Беларускую гісторыю апісвалі па-рознаму, у аснову аповедаў часта клаліся супрацьлеглыя і спрэчныя тэзісы. Аднак, практычна заўжды па-за ўвагай даследчыкаў заставаліся непасрэдныя ўдзельнікі падзей – простыя людзі, не надзеленыя ўладай, вымушаныя жыць у драматычныя часы. Пакуль нам даступная гэта крыніца інфармацыі, варта ёй карыстацца. Беларускі архіў вуснай гісторыі ўжо 5 гадоў збірае ўспаміны жыхароў Беларусі. Прыспеў час, каб галасы сведкаў гісторыі былі пачуты беларускім грамадствам.
«Клуб вуснага гісторыка» – гэта пляцоўка, дзе будуць прэзентавацца і абмяркоўвацца важныя і малавядомыя тэмы з гісторыі ХХ стагоддзя, актуальныя для сучаснага беларускага грамадства. Позірк у гістарычнае мінулае дазволіць лепш зразумець сябе цяперашніх.
Паседжанні будуць праводзіцца ва ўнікальным гістарычным будынку, які захаваўся на тэрыторыі былога Мінскага гета ды існаваў з даваенных часоў. Цяпер у ім працуе «Гістарычная майстэрня», што
займаецца захаваннем памяці пра Халакост у Беларусі.
На кожнае паседжанне будуць запрашацца дакладчыкі з розных кірункаў, звязаных з тэмай мерапрыемства. Гэта паспрыяе бачанню праблемаў у іх аб’ёме і складанасці. Пляцоўка дасць магчымасць самапрэзентацыі і маладым даследчыкам.
Клуб адкрыты для ўсіх незалежна ад узросту, адукацыі і прафесіі.