ДАНУТА І МІХАІЛ МІХНО:

Сям’я непаўнагадовых “остарбайтраў”

Данута і Міхаіл не проста вельмі мілая сям’я пенсіянераў, якія ўсё жыццё адпрацавалі на цяжкіх фізічных працах у калгасе Стаўбцоўскага раёна. Іх аб’ядноўвае яшчэ і тое, што падчас Другой сусветнай вайны малымі дзецьмі яны апынуліся разам з іх бацькамі ў Германіі.

Данута Альфонсаўна Міхно (Шабуня) нарадзілася 19 лютага 1944 г. у нямецікм горадзе Бад-Зэгеберг (зямля Шлезвіг-Гальштайн), куды яе бацькоў, беларускіх сялян, Яніну і Альфонса Шабуню разам са сваякамі адправілі на прымусовыя работы. А яе муж, Міхно Міхаіл Эдуардавіч, нарадзіўся 20 ліпеня 1941г. і быў вывезены на прымусовыя работы разам з матуляй і братам. Данута пасля вайны скончыла толькі пяць класаў савецкай школы і ў 13-ці гадовым узросце пайшла працаваць, затым да пенсіі працавала даяркай. Яе муж Міхаіл працаваў у гэтым жа калгасе трактарыстам. Іх жыццёвыя гісторыі раскрываюць цяжкае пасляваеннае становішча на вёсцы і філасофію “простага чалавека”, якога незалежна ад палітычных зменаў, ніхто не вызваліў ад цяжкай сельска-гаспадарчай працы ў вёсцы.

ФОТАЗДЫМКІ

Відэафрагменты

Данута Міхно

Міхаіл Міхно