Канферэнцыя "Верасень 1939 года ў гістарычнай традыцыі і вуснай гісторыі"

2013-11-08

Шаноўныя калегі!

Беларускі архіў вуснай гісторыі запрашае вас прыняць удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Верасень 1939 года ў гістарычнай традыцыі і вуснай гісторыі", якая будзе праходзіць 19-20 верасня 2014 г. у Мінску. 

Да ўдзелу запрашаюцца гісторыкі, антраполагі, сацыёлагі, лінгвісты ды прадстаўнікі іншых навуковых дысцыплін. 

Заяўкі на ўдзел трэба дасылаць не пазней за 1 траўня 2014 г. на адрас: kanferencyja@nashapamiac.org. У заяўцы трэба пазначыць навуковую ступень, месца працы, тэму даклада і тэзісы (не больш 2 тыс. знакаў), кантактны тэлефон і адрас электроннай паштовай скрыні. 

Падрабязную інфармацыю вы знойдзеце ў дадатку.


Калі ласка, перадайце інфармацыю іншым зацікаўленым асобам.

Каментары да навіны: