“Вусная гісторыя на ўроку”

2013-11-12

9 лістапада ў Мінску адбыўся практычны семінар “Вусная гісторыя на ўроку”, арганізаваны інтэрнет-праектам “Беларускі архіў вуснай гісторыі”, МГА “Гісторыка” і МГА “Адукацыя без межаў”.

Мерапрыемства стала завяршальным у праекце “Даць гісторыі голас і твар”, які праводзіўся арганізацыямі ў плённым супрацоўніцтве з настаўнікамі гісторыі і грамадазнаўства. Педагогі з розных частак Беларусі ўпершыню падрыхтавалі 5 урокаў па адпаведных дысцыплінах з выкарыстаннем вусных успамінаў. У выніку метадычных сустрэч паўстаў дыск, які прэзентуе створаныя матэрыялы, якія могуць быць выкарыстаны і іншымі настаўнікамі. Яго атрымалі жадаючыя падчас суботняй сустрэчы.

Прысутныя змаглі не толькі пачуць пра гэтыя напрацоўкі ад іх стваральнікаў і задаць ім пытанні, а таксама атрымаць парады, як праводзіць вуснагістарычныя праекты, выкарыстоўваць інтэрв’ю са сведкамі часу ў адукацыйных мэтах. Аўтарам распрацаваных метадычных матэрыялаў да ўрокаў былі ўручаныя ганаровыя сертыфікаты.  

Мяркуючы па водгуках і прапановах, якія прагучалі на семінары, наперадзе яшчэ шмат магчымасцяў адукацыйных праектаў, дзе ўспаміны сведак часу зоймуць сваё належнае месца.


У хуткім часе матэрыялы дыску будуць размешчаныя ў раздзеле партала “Літаратура” у рубрыцы “Метадычныя матэрыялы”. Сачыце за нашымі навінамі!

 

Каментары да навіны: