Міжнародная сустрэча «Аўшвіц у школе»

2013-11-15

Сябры!

«Максіміліян - Кольбэ - Верк» - нямецкая дабрачынная арганізацыя дапамогі былым вязням канцлагераў і гета ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе - арганізоўвае Міжнародную сустрэчу пад назвай «Аўшвіц у школе» (Auschwitz im Unterricht). Сустрэча адбудзецца з 17 па 21 лютага 2014 г. у Асвенцыме (Польшча).

Праект накіраваны на настаўнікаў і выкладчыкаў гісторыі, паліталогіі, рэлігіязнаўства, нямецкай мовы, этыкі і да т.п. з Нямеччыны, Польшчы , Украіны, Расіі, Беларусі і іншых краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. 

Пражыванне і харчаванне, а таксама дарожныя выдаткі для ўдзельнікаў з Украіны, Расіі, Беларусі аплаціць таварыства «Максіміліян - Кольбэ - Верк». Асноўная мова праекта - нямецкая.

Заяўкі на ўдзел у праекце прымаюцца да 30 лістапада 2013 г.


Каардынатар праекта:

Dr. Danuta T. Konieczny
Tel : + 49 ( 0) 761 200752
E - Mail : danuta-konieczny@maximilian-kolbe-werk.de

Анлайн-анкета і дадатковая інфармацыя знаходзяцца на сайце праекта: http://auschwitz-im-unterricht.blogspot.de/

Каментары да навіны: