Запрашаем паўдзельнічаць у экспедыцыі на Лепельшчыну 7-13 ліпеня.

2012-06-21

Ласкава запрашаем паўдзельнічаць у экспедыцыі на Лепельшчыну, якая адбудзецца 7-13 ліпеня. Збор інфармацыі ад сведкаў гісторыі будзе адбывацца ў межах тэмы “ХХ стагоддзе ў памяці беларусаў”. Кіраўнік экспедыцыі – вядомы спецыяліст у сферы вуснай гісторыі, кандыдат гістарычных навук Ірына Раманава. Напачатку будзе арганізаваны трэнінг па правядзенні інтэрв’ю, карыстанні відэакамерамі. Фармуецца група ў колькасці 10 чалавек. Усе выдаткі аплочваюцца арганізатарамі.

Чакаем Вашых заявак з апісаннем вопыта вуснагістарычных даследаванняў і сферы зацікаўленняў у іх да 28-га чэрвеня на нашу кантактную электронную пошту - info@nashapamiac.org.

Каментары да навіны: