Заняткі па гісторыі (фотарэпартаж)

2014-07-02

Гэта не першы трэнінг, які праводзіць БАВГ – падобныя мерапрыемсты ўжо даўно сталі традыцыяй. Трэба заўважыць, што інтарэс да іх не змяншаецца  некаторыя ахвочыя наведваюць нашыя трэнінгі па некалькі разоў, становяцца ўдзельнікамі экспедыцый і нават распачынаюць уласныя вуснагістарычныя праекты.

Гэтым разам мы паспрабавалі спалучыць фармат круглага стала і непасрэдна воркшопу, балазе на мерапрыемстве прысутнічалі людзі, якія ўжо мелі дачыненні з вуснай гісторыяй. 

Якім бы простым не здаваўся метад вуснай гісторыі непасвечаным, супраца гісторыка з жывым сведкам часу мае свае нюансы. Пра цяжкасці, з якімі можа сутыкнуцца даследчык падчас правядзення інтэрв’ю, расказвала каардынатар праекта Ірына Кашталян.

Галоўны архівіст БАВГ Вольга Іванова навучыла прысутных тым захадам, якія дапамогуць запісанаму інтэрв’ю не згубіцца ў гісторыі, а стаць зручнай для карыстыння гістарычнай крыніцай. У якасьці прыклада, Вольга расказала прысутным пра БАВГ і навучылі карыстацца нашым архівам.

Алесь Смалянчук у сваю чаргу засяродзіў увагу на праблеме інтэрпрэтацыі. Якія фактары ўплываюць на стварэнне канчатковага прадукту – тэкста, фільма? Алесь Фёдаравіч налічыў як мінімум 7 асноўных прычын калі не дэфармацыі, то істотнага змянення першапачатковай інфармацыі, атрыманай ад сведкаў часу. 

Пра методыку якаснага запісу інтэрв’ю на відэакамеру і стварэнне добрых фотаздымкаў расказваў Павел Сітнік. Гэты чалавек не прапусціў ніводнай экспедыцыі БАВГ, і вельмі добра ведае, не толькі пра галоўныя памылкі, але і спосабы іх пазбегнуць.

Дзякуем усім удзельнікам воркшопу. БАВГ і надалей плануе праводзіць цікавыя мерапрыемствы и рэалізоўваць разнастайныя праекты. Сачыце за нашымі навінамі.

 

Каментары да навіны: