Да 50-годдзя з дня нараджэння Сержука Вітушкі (+Аўдыё)

2015-04-10

У дзень нараджэння слыннага беларускага дзеяча Сержука Вітушкі прапануем звярнуцца да яго ўспамінаў, якія былі захаваныя ў нашым архіве, дый разам паслухаць гэтыя запісы.

Цяпер, калі ўжо спадара Вітушкі няма з намі, запісы інтэрв'ю дазваляюць нам не толькі пачуць гісторыю жыцця выбітнога лідара нацыянальнага руху канца 80-х - пач. 90-х гг. ХХ ст., але і ўнікальную магчымасць адчуць у яго голасе і словах, тыя асаблівыя рысы адданага і веренага справе беларушчыны дзеяча і пры гэтым добразычлівай, вытанчанай і іранічны асобы – "светлага Анёла адраджэння", як назвала яго Ірына Дубянецкая.

Запіс быў зроблены летам 2008 года ў Вільні Алесем Смаленчуком і Настай Саладоўнік. Мэта, якую пераследавалі даследчыкі, праводзячы гэта вуснагістарычные інтэрв'ю – выявіць вытокі беларускай свядомасці. Таму прапануем паслухаць урывак пра беларускую мову, яе прысутнасці і месца ў дзяцінстве спадара Вітушкі, уплыў на фарміраванне нацыянальнай тоеснасці:

Праслухаць і азнаёміцца з поўным запісам аўдыёінтэрв'ю можна ў архіўным зборы Алеся Смаленчука ў калекцыі асобныя інтэрв'ю. 

Каментары да навіны: