Гісторыя ад першай асобы: гарадзенка Ірына Новік перамагла ў конкурсе відэаінтэрв’ю “Памяць народа” (+Відэа)

2015-06-01

Конкурс відэаінтэрв’ю быў арганізаваны Беларускім архівам вуснай гісторыі сумесна з моладзевай грамадскай арганізацыяй “Гісторыка”. Яго ўдзельнікам прапанавалі запісаць на відэа успаміны сваіх блізкіх – бабуль, дзядуль ці знаёмых, якія былі сведкамі цікавых гістарычных падзей.

Сустрэча ўдзельнікаў і віншаванне пераможцаў конкурса адбыліся 27 мая ў Мінску, у памяшканні Студэнцкага этнаграфічнага таварыства.

Гісторыя - гэта не толькі школьны падручнік, фармалізаваныя афіцыйныя звесткі і лічбы. Вусныя успаміны, гісторыя, расказаная ад першай асобы, суб’ектыўныя стаўленні і ўражанні сведкаў часу таксама з’яўляюцца важнай крыніцай гістарычнай інфармацыі, упэўнены арганізатары конкурса. Да таго ж, збор вусных успамінаў дапамагае нанова наладзіць парушаныя сувязі паміж пакаленнямі ў нашым грамадзстве. Гісторыю народа можна вывучаць у тым ліку праз гісторыю ўласнай сям’і.

 

Па ўмовах конкурса, 1 і 3 месцы прызначаліся экспертнай групай, а ўладальніка 2 месца вызначала народнае галасаванне.

Усяго да ўдзелу ў конкурсе было даслана 20 прац. Найбольшую колькасць праглядаў і падабаек і, адпаведна, другое месца атрымаў ролік Любові Ісачанка , трэцяе месца атрымала інтэрв’ю Алена Шацько. Першае месца экспертная група аддала працы гарадзенкі Ірыны Новік:

 

Ірына Новік, Твой стыль

 

Каментары да навіны: