Семінар «Вусная гісторыя: ад формы да ўспрымання»

2016-01-28

22 студзеня 2016 г. у Міжнародным Мемарыяле ў Маскве прайшоў навукова-практычны семінар «Вусная гісторыя: ад формы да ўспрымання». Мэтай семінара было абмеркаванне надзённых праблем даследаванняў, публікацыі і прэзентацыі запісаў аповедаў сведак мінулых падзей. У семінары прынялі ўдзел даследчыкі, куратары праектаў, рэжысёры і выкладчыкі з Расіі, Беларусі і Арменіі, якія займаюцца рознымі аспектамі гісторыі XX стагоддзі.

Найбольш важнымі праблемамі, узнятымі падчас канферэнцыі, якія яшчэ патрабуюць далейшага разгляду, абмеркавання і вывучэння былі:

Праблема сведак. Хто такія сведкі, якая розніца між уключаным удзельнікам падзей і староннім відавочцам?

Роля інтэрв’юера ў стварэнні вуснагістарычнага крыніцы. 

Этнізацыя памяці. Палітычныя, нацыянальныя, грамадскія, культурныя, адукацыйныя  фактары і іншыя знешнія чыннікі і ўздзеянні, якія ўплываюць на стварэнне і замацаванне пэўнага вобразу памяці, формы аповеду, і той мовы, на якой апісваецца тая ці іншая гістарычная падзея.

Інтэрпрэтацыя наратыву, новыя падыходы аналізу. У якой ступені можна давяраць сведку і як аналізаваць яго недамоўкі?

Праблемы публікацыі інтэрв’ю, захавання і апрацоўкі вуснагістарычнай крыніцы, формы і спосабы прэзентацыі ўспамінаў. Маральны аспект пры выкарыстанні і публікацыі сведчанняў рэспандэнта.

У секцыі прысвечанай формам і спосабам публікацыі інтэрв’ю прыняў удзел рэдактар партала БАВГ Мастыка Андрэй. У яго выступе была прэзентавана дзейнасць архіва, прадстаўлены метады збору і апрацоўкі вуснагістарычных сведчнняў, якія распрацаваны і выкарыстоўваюцца ў БАВГ. На прыкладзе даследчага праекта “1939 году ў памяці жыхароў Беларусі”, былі прыведзены мажлівыя спосабы публікацыі і іншыя формы прадстаўлення вынікаў рэалізацыі вуснагістарычных даследаванняў.

Падрабязней з вынікамі семінару і яго ходам наогул можна пазнаёміцца з відэазапісу семінара.

 

Каментары да навіны: