"Феномен таталітарызму, яго праявы і шляхі пераадолення"

2016-02-07

Адэскі нацыянальны ўніверсітэт імя І.І. Мечнікава

Адэскае аддзяленне Міжнароднага дабрачыннага фонду нацыянальнай памяці Ўкраіны

Акадэмічны цэнтр "Навука і адукацыя"

Адэскі акадэмічны цэнтр Міжнароднай акадэміі навук

 

Запрашаем прыняць удзел у 4-й навукова-практычнай канферэнцыі

"Феномен таталітарызму, яго праявы і шляхі пераадолення",

якая адбудзецца 13-16 красавіка 2016 года ў АНУ імя І. І. Мечнікова

Канферэнцыя праводзіцца ў рамках комплекснай праграмы

"Феномен таталітарызму, яго праявы і шляхі пераадолення"

http://onu.edu.ua/uk/science/sprograms/

 

Для абмеркавання на канферэнцыі прапануюцца праблемы:

• праявы таталітарызму ў розных сферах быцця і іх уплыў на асобу чалавека, яго жыццё, дзейнасць, свядомасць;

• параўнальны аналіз розных таталітарных, посттаталітарных і аўтарытарных сістэм: агульнае і адрознае;

• маштабы і наступствы масавага знішчэння людзей у ХХ і XXI стст.: кошт чалавечага жыцця;

• мінулае ў:

дакументальных крыніцах (архівы, музеі, бібліятэкі, фільматэкі, аудыётэкі і г. д.),

гістарычных і сучасных афіцыйных матэрыялах, заканадаўчых актах,

навуковых даследаваннях розных перыядаў,

дакументальных, мастацкіх, публіцыстычных творах,

народнай памяці і вуснай гісторыі;

• праблема непераадоленага мінулага: шляхі рашэння;

• іншадумства, нонканфармізм, дысідэнцтва, праваабарона ва ўмовах таталітарных дзяржаў і ў сучасным грамадстве;

• шляхі і метады процідзеяння праявам таталітарнасці як у самым чалавеку, так і ў грамадстве ў цэлым.

Запрашаюцца да ўдзелу студэнты, магістранты, аспіранты, саіскальнікі, маладыя навукоўцы і ўсе, хто займаецца навуковымі даследаваннямі (незалежна ад узросту і статуcу).

Запрашаюцца выкладчыкі, дацэнты, дактаранты, прафесары, супрацоўнікі ВНУ і іншых навуковых цэнтраў выступіць з дакладам, прадставіць свае навуковыя распрацоўкі для абмеркавання на круглым стале і/ці правесці паседжанні канферэнцыі ў адпаведнасці са сваімі навуковымі інтарэсамі.

Вітаюцца адмыслоўцы розных кірункаў:

гісторыя, філасофія, этыка, логіка, тэалогія, рэлігіязнаўства,

сацыялогія, паліталогія, правазнаўства, эканоміка,

псіхалогія, культуралогія, эстэтыка, мастацтвазнаўства,

музеязнаўства, бібліятэказнаўства,

філалогія, журналістыка, СМІ, педагогіка,

прыродазнаўчыя навукі (гісторыя навукі),

матэматыка (інфармацыйныя сістэмы) і іншых.

Для ўдзелу ў канферэнцыі просім да 1 сакавіка 2016 г. даслаць:

заяўку, дзе пазначыць прозвішча, імя і імя па бацьку (цалкам), узрост (па жаданні),

курс, аддзяленне, факультэт/інстытут, ВНУ, горад, краіну (для студэнтаў і бакалаўраў),

год навучання, кафедру, факультэт/інстытут, ВНУ, горад, краіну (для магістрантаў, саіскальнікаў, аспірантаў, дактарантаў),

навуковую ступень і званне, пасада і месца працы навуковага кіраўніка (для студэнтаў, магістрантаў, саіскальнікаў, аспірантаў),

навуковую ступень і званне, пасада і месца працы, горад, краіну (для выкладчыкаў, дацэнтаў, прафесараў, супрацоўнікаў ВНУ і іншых навуковых цэнтраў),

форму ўдзелу (даклад, паведамленне, удзел у круглым стале, правядзенне паседжання),

тэму (на рускім і ўкраінскім мовах),

электронныя адрасы, тэлефоны, працоўны і дамашні адрасы, іншыя кантакты;

тэкст дакладу (да 7500 знакаў з прабеламі), спіс крыніц і літаратуры (у колькасць знакаў не ўваходзіць) і прэзентацыю ў фармаце microsoft powerpoint 2007 .pptx - усім удзельнікам, ахвотнікам выступіць з дакладам на паседжанні (незалежна ад Вашага статуту),

тэкст артыкула ці іншай навуковай, навукова-метадычнай распрацоўкі, прапанаванай для абмеркавання на круглым стале, і/ці Вашы прапановы па тэматыцы паседжання, якія Вы маглі б правесці - выкладчыкам, дацэнтам, дактарантам, прафесарам, супрацоўнікам ВНУ і іншых навуковых цэнтраў.

Заяўку, тэкст даклада і прэзентацыю можна даслаць адначасова або заяўку папярэдне.

Працоўныя мовы - украінская, руская, ангельская.

На пасяджэннях канферэнцыі даклады зачытваюцца строга па тэксце і ў адпаведнасці з прэзентацыяй (да 10 хв.). Пасля кожнага дакладу - пытанні і абмеркаванне (да 20 хв.). Асабісты ўдзел у працы канферэнцыі, выступ з дакладам / паведамленнем / на круглым стале абавязковы для ўсіх, чые заяўкі прыняты, магчымы выступ па скайпу (пазначыць гэта ў заяўцы).

Аргкамітэт пакідае за сабой права не прыняць заяўку і матэрыялы, калі яны:

не адпавядаюць тэме канферэнцыі,

не адпавядаюць патрабаванням да навуковай (публіцыстычнай, мастацкай) публікацыі,

утрымліваюць ідэі чалавеканенавісніцтва, ксенафобіі, расізму і т. п.,

не адпавядаюць прапанаванаму фармату,

дасланы пасля усталяванага тэрміна.

Пасля ўключэння дасланых матэрыялаў у праграму ўдзельніку накіроўваецца паведамленне пра гэта электроннай поштай. Пра неабходнасць афіцыйнага запрашэння трэба паведаміць аргкамітэту.

Па выніках канферэнцыі матэрыялы будуць змешчаны на сайце АНУ імя І. І. Мечнікова ў частцы праграмы "Феномен таталітарызму, яго праявы і шляхі пераадолення". Друкаванае выданне матэрыялаў канферэнцыі не плануецца.

Арганізацыйныя пытанні

Арганізацыйны ўнёсак не прадугледжаны.

Для іншагародніх удзельнікаў канферэнцыі аплата праезду, пражывання, харчавання і камандзіровачных выдаткаў - за кошт самага ўдзельніка ці ўстановы, якая яго камандзіруе.

Аргкамітэт ажыццяўляе інфармацыйную падтрымку і, пры неабходнасці, аказвае дапамогу ў пасяленні.

Адрас для заявак і матэрыялаў:

e-mail: razum@onu.edu.ua; razum@ukr.net

Лідзіі Ўсеваладаўне Кавальчук (Лідії Всеволодівні Ковальчук)

паштовы адрас: вул. Троїцька, 17/13, Одеса-12, Україна, 65012

тел.: +(38) (048) 700 69 50; +(38) 098 413 83 26; +(38) 094 95 299 50;

тэл.-факс (аўтаадказчык): (38) (048) 722 18 67 (кругласутачна)

Каментары да навіны: