“Вуснагістарычныя даследаванні: сучасныя тэндэнцыі, напрамкі і перспектывы”

2016-07-15

25-27 кастрычніка 2016 года ў Вінніцкай абласной універсальнай навуковай бібліятэцы ім. К. А. Ціміразева (г. Вінніца, вул. Саборная, 73) адбудзецца V Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Вуснагістарычныя даследаванні: сучасныя тэндэнцыі, напрамкі і перспектывы”.

Для абмеркавання прапаноўваюцца такія тэматыкі:

- Гістарычны гранд-наратыў М.С. Грушэўскага ва ўспрыманні сучасных украінцаў: памяць, міфы, рэаліі ды прагнення;

- Савецкая паўсядзённасць другой паловы ХХ стагоддзя;

- Украіна незалежная: спадзяванні, здабыткі, праблемы (да 25-годдзя абвяшчэння незалежнасці Ўкраіны);

- Рэвалюцыя годнасці: сведчанні ўдзельнікаў і відавочцаў падзей;

- Вайсковы сіндром: вайна вачыма дзіцяці (ІІ Сусветная, АТА).

Праграма Канферэнцыі будзе ўключаць пленарныя, выязныя і секцыйныя паседжанні. Па ходу мерапрыемства будуць арганізаваны прэзентацыі выданняў, кніжныя выставы з фонду Вінніцкай АУНБ ім. Ціміразева, дэманстравацца фільмы, віжэа- ды фоназапісы са сведчаннямі відавочцаў сучасных і гістарычных падзей.

Для ўдзелу неабходна даслаць заяўку, якая складаецца са звесткі пра аўтара (імя, прозвішча, імя па бацьку, навуковай ступені, пасады, кала навуковых інтарэсаў, кантактных дадзеных) і тэмы выступу.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 1 жніўня 2016 года, тэксты дакладаў і рэфератаў – не пазней 1 верасня 2016 года.

Плануецца прадстаўленне матэрыялаў Канферэнцыі ў навуковым зборніку. Артыкулы мусяць быць аб’ёмам да 6 старонак у электронным і друкаваным выглядзе. Да тэксту артыкула павінны прыкладацца анатацыі і ключавыя словы на мове арыгіналу і абавязкова ў перакладзе на ангельскую. Падрабязныя правілы афармлення можна прачытаць тут .

Аргкамітэт пакідае за сабою права на адбор матэрыялаў да праграмы канферэнцыі і наступнай публікацыі ў навуковым зборніку.

Заяўку на ўдзел у канферэнцыі, матэрыялы дакладаў, рэфератаў дасылайце на адрас:

Вінницька ОУНБ ім. К.А. Тімірязєва, вул. Соборна, 73, м. Вінниця, 21050

Тел./факс (0432) 67-03-41; тел: 67-32-07, 56-28-24, 67-03-30

e-mail: kraev@library.vn.ua ; zastupnik@library.vn.ua ; inform@library.vn.ua

Арганізатары:

Управління культури і мистецтв Вінницької обласної державної адміністрації

Вінницька обласна універсальна наукова бібліотека ім. К.А. Тімірязєва

Кафедра філософії, соціально-політичних дисциплін та етнології Інституту історії, етнології

і права ВДПУ ім. Михайла Коцюбинського Державний архів Вінницької області

Комунальний вищий навчальний заклад «Вінницька академія неперервної освіти»

Обласна організаціяНаціональної спілки краєзнавців України

Обласна краєзнавча організація «Поділля»

Громадська організація «Асоціація бібліотек Вінниччини»

 

Каментары да навіны: