"Незвычайная нямецка-габрэйская гісторыя - гутарка з Конрадам Квітам"

2016-09-21

22 верасня ў 19:00  Гістарычная майстэрня запрашае на гутарку з Конрадам Квітам.

Конрад Квіт, нямецка-аўстралійскі гісторык, які быў супрацоўнік аўстралійскага федэральнага бюро па расследаванні нацысцкіх злачынстваў, нарадзіўся ў 1941 годзе ў нямецка-габрэйскай сям'і ў горадзе Свінэмюндэ (сёння Свінауйсце, Польшча). Нароўні са сваёй педагагічнай і даследчай дзейнасцю ва ўніверсітэце г. Сіднэй, Конрад працуе ў Габрэйскім музеі. Адно з яго актуальных даследаванняў датычыцца гісторыі паліцэйскага батальёна 322, які прымаў актыўны ўдзел у Халакосце ў гады Другой сусветнай вайны. Тры гады назад Конрад распачаў адукацыйную паездку па месцах злачынстваў батальёна ў Белавежскі нацыянальны парк. Сёлета пошук слядоў злачынстваў прывядзе яго ў Беларусь – у Менск і Магілёў."

Сустрэча арганізавана ў рамках Тыдняў культуры Нямеччыны ў Беларусі. Праграма адрасавана гісторыкам, даследчыкам, усім зацікаўленым.

Месца правядзення: Гістарычная майстэрня (г. Мінск, вул. Сухая, 25)

Каментары да навіны: