«Эвалюцыя ці дэвальвацыя: праблема дэмакратычнага парадку ва Усходняй Еўропе»

2017-05-21

Інстытут «Палітычная сфера» (Беларусь-Літва)

Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі

Польскі Інстытут у Мінску

Беларускі Калегіум

Інстытут ВКЛ (Літва)

Універсітэт Вітаўта Вялікага (Літва)

Інстытут гісторыі Літвы (Літва)

Эвалюцыя ці дэвальвацыя: праблема дэмакратычнага парадку ва Усходняй Еўропе

VІ-я Мінская канферэнцыя Інстытута «Палітычная сфера»

25-27 мая 2017 года

Праграма

Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі, г. Мінск, вул. Захарава, 68

25 мая (чацвер)

18.30-20.30 Гатэль Crowne Plaza, вул. Кірава, 13

Публічная дыскусія: «Як зараз пісаць гісторыю сваёй краіны?», з удзелам Лукаша Адамскага (Польшча), Валянціна Голубева (Беларусь), Русціса Камунтавічуса (Літва), Івана Курыла (Расія).

26 мая (пятніца)

Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі, г. Мінск, вул. Захарава, 68

 

10.00-10.10. Адкрыццё канферэнцыі

 

10.10-11.30. Цэнтры і перыферыя: перагляд досведу дэмакратыі ва Усходняй Еўропе

Томаш Зарыцкі (Польшча). Ад камуністычнай да перыферыйнай еўрапейскай палітычнай сцэны: міжнародны кантэкст трансфармацыі польскай палітыкі (From a post-communist to a peripheral European political scene: international contexts of the transformation of Polish politics)

Лукаш Адамскі (Польшча). Мэты расійскай палітыкі ў дачыненні да Польшчы: да 2014 г. і пасля 2014 г. (О celach rosyjskiej polityki wobec Polski: do 2014 i po 2014 r.)

Андрэй Ягораў (Беларусь). Прасоўванне  дэмакратыі ў краінах Усходняга Партнёрства: перспектывы і выклікі

 

11.30-12.00. Кава-паўза

 

12.00-13.30. «Свой шлях» дэмакратыі? Тлумачэнне беларускага выпадку

Пётр Рудкоўскі (Беларусь). Беларуская дзяржаўная ідэалогія пасля  ўкраінска-расійскага канфлікту

Вадзім Смок (Беларусь). «Свой шлях» дэмакратыі: грамадзянская супольнасць у прамовах беларускіх вышэйшых дзяржаўных асобаў

Андрэй Вардамацкі (Беларусь). Кепскі настрой і попыт на рэформы: складаная траекторыя грамадскай думкі ў Беларусі

 

13.30-14.30. Абед

 

14.30-16.00. Дэмакратыя і беларуская замежная палітыка

Яўген Прэйгерман (Беларусь). Дэмакратыя як фактар беларускай знешняй палітыкі: неакласічны рэлістычны пункт погляду

Андрэй Казакевіч (Беларусь). Дэмакратыя і палітыка: разуменне прамоваў і рашэнняў прэзідэнтаў ЗША (1992-2016)

Зміцер Міцкевіч (Беларусь). Па-за дэмакратыяй: імідж Беларусі ў суседніх краінах

Аляксей Крывалап (Беларусь). «Рускі свет» у Беларусі: выклікі для віртуальнай інфармацыйнай прасторы

 

16.00-16.30. Кава-паўза

 

16.30-18.00. Грамадзянская ідэнтычнасць і гісторыя ў постамуністычных грамадствах

Богдан Цывіньскі (Польшча). Пабудова сапраўднай грамадзянскай свядомасці ў посткамуністычных грамадствах (Budowa prawdziwej świadomości obywatelskiej w społeczeństwach historycznie doświadczonych przez system komunistyczny)

Аляксей Крысенка (Украіна). Постсавецкая антрапалогія дзяржаўнага парадку ва Украіне: да і пасля «рэвалюцыі годнасці» (Постсоветская антропология государственного порядка в Украине: до и после Революции достоинства)

Іван Курылла (Расія). Прэзентызм, палітызацыя гісторыі і новыя ролі гісторыкаў (Презентизм, политизация истории и новые роли историков)

 

27 мая (субота)

Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі, г. Мінск, вул. Захарава, 68

 

10.00-11.30. Адукацыя, гісторыя, дэмакратыя і палітыка ва Усходняй Еўропе

Раса Чэпайцене (Літва). Наступствы неаліберальнай рэформы вышэйшай адукацыі Літвы: дэдэмакратызацыя акадэмічнага асяроддзя (Последствия неолиберальной реформы высшего образования Литвы: дедемократизация академической среды)

Русціс Камунтавічус (Літва). Гісторыя ў падручніках і крытычная гісторыя: адна ці дзве розныя гісторыі? (История в учебниках и критическая история: одна или две разные истории?)

Алег Дзярновіч (Беларусь). «Іншая Русь»: Вялікае Княства Літоўскае ў сучасным расійскім інструменталісцкім дыскурсе

Аляксей Ластоўскі (Беларусь). Курапаты ў кантэксце «палітыкі мёртвых цел»

 

11.30-12.00 . Кава-паўза

 

12.00-13.00. Агульная дыскусія: «Адукацыя, гісторыя, дэмакратыя і палітыка ва Усходняй Еўропе»

  

Для наведвання канферэнцыі ў якасці госця трэба да 23 траўня зарэгістравацца праз анлайн-форму.

 

Паводле palityka.org

Каментары да навіны: