Успаміны аб Рыжскай мяжы: да 100-годдзя падпісання Рыжскай мірнай дамовы

2021-03-18

Сёння 100 год са дня падпісання Рыжскай дамовы, паводле якога тэрыторыя Беларусі была падзелена на дзве часткі – польскую і савецкую. З гэтай прычыны хочам нагадаць усім цікаўным пра  наш мультэмедыйны «Беларусь падзеленая і аб’яднаная: 1939 год у вусных успамінах».

Гэты адукацыйны дапаможнік прысвечаным гісторыі так званай Рыжскай мяжы і падзеям 1939 г. Нягледзячы на навучальны характар гэтага мультымедыйнага дыску,  на ім змешчана шмат змястоўнай інфармацыі аб гісторыі міжваеннага перыяду, жыцці насельніцтва па абодвух баках мяжы, а галоўнае – успаміны сведкаў аб тым перыядзе.

Навучальны дыск “Беларусь падзеленая і аб’яднаная: 1939 год у вусных успамінах” быў  падрыхтаваны БАВГ у 2014 годзе спецыяльна для настаўнікаў, школьнікаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй. Змяшчае у сабе фрагменты з успамінаў старэйшых жыхароў, храналагічная шкала, гласарый, цікавыя факты, варыянты тэставых заданняў - магчыма спампаваць тут (памер - 3,3 Гб) або на адмысловай рубрыцы нашага сайту.

Каментары да навіны: