Новыя калекцыі ў архіве праекта

2013-08-28

Шаноўныя сябры!

Мы рады паведаміць, што ў архіве нашага праекта выстаўлены новыя калекцыі. 

Беларускае аддзяленне «Мемарыяла» Міжнароднага  гісторыка-асветніцкага, дабрачыннага і праваабарончага таварыства – прадстаўляе калекцыю успамінаў рэпрэсаваных асоб: Ханжанкова Сяргея Мікалаевіча. Дземідовіч Надзеі Раманаўны, Пазняка Мікалая Пятровіча. У кожнага з іх непаўторны і нялёгкі лёс, абцяжараны вайной і пераследам савецкай улады за імкненне да свабоды

Запіс праводзіўся ў кастрычніку 2011 года ў межах праекту Міжнароднага таварыства «Мемарыял» «Апошнія сведкі».

З гэтымі цікавымі і каштоўнымі матэрыяламі можна пазнаёміцца ў поўным аб’ёме ў адпаведнай калекцыі архівапа адрасе http://www.nashapamiac.org/archive/treeview.action

Каментары да навіны: