Новыя матэрыялы ў архіве

2012-01-31

У архіў для выкарыстання былі дададзеныя новыя матэрыялы. На цяперашні момант Вы можаце папрацаваць з успамінамі з калекцый:
  • экспедыцыі, праведзенай улетку 2011 г. у межах дадзенага праекта па ваколіцах Навагрудка і Карэлічаў па тэме “ХХ стагоддзе ў памяці беларусаў” (57 інтэрв’ю);
  • Ірыны Кашталян, сабранай у 2008-2009 гг. па гісторыі штодзённасці беларускага грамадства ў 1944-1953 гг. (2 інтэрв’ю);
  • Ірыны Раманавай па рэпрэсіях (13 інтэрв’ю), сабранай у 2004 г.;
  • Алеся Смаленчука, сабранай падчас экспедыцыі ў Паставы ў 2010 г. па тэме “ХХ стагоддзе ў памяці беларусаў” (1 інтэрв’ю).

Усяго Вы можаце азнаёміцца з 73 інтэрв’ю. З іх 8 успамінаў маюць поўную апрацоўку: транскрыпцыю, інфармацыю па тэматычным, храналагічным, геаграфічным і імянным паказальніках, суправаджальныя дакументы. Гэтыя інтэрв’ю можна знайсці ў калекцыях:

  • БАВГ: Мураўская Вера Аляксандраўна, Новік Алена Паўлаўна, Урбановіч Яніна Адамаўна, Шэстэль Ніна Іванаўна;
  • Ірыны Кашталян: Дамашэвіч Уладзімір Максімавіч, Паўлоўскі Генадзь Фаміч;
  • Ірыны Раманавай па рэпрэсіях: Марыя Ш., 1923 г.н., Мінск (Ч. 1, 2);
  • Алеся Смаленчука, сабранай падчас экспедыцыі ў Паставы: Гэнавэфа Ш і Ванда Ш.

Просім улічыць, што па тых успамінах, дзе захоўвалася ананімнасць сведкі, не згадвалася яе прозвішча, біяграфія не змяшчалася як суправаджальны дакумент.

У бліжэйшы тыдзень на партале будуць змешчаныя яшчэ 43 успаміны з калекцыі Ірыны Кашталян.

Дзякуй Вам за інтарэс да нашага архіўнага сховішча!

Каментары да навіны: