Экспедыцыя па зборы ўспамінаў былых остарбайтэраў

2013-09-18

З 25 па 31 жніўня 2013 года Беларускім архівам вуснай гісторыі была арганізавана экспедыцыя па правядзенні інтэрв’ю з былымі прымусовымі работнікамі ў Стаўбцоўскім і Уздзенскім раёнах Мінскай вобласці. 

У той час як у Нямеччыне тэма выкарыстання замежных работнікаў у “трэцім райху” лічыцца адной з найбольш папулярных і найлепш даследаваных сярод даследчыкаў вайны ў апошнія дваццаць гадоў, гісторыі беларускіх “остарбайтараў” да гэтага часу не былі мэтай экспедыцый такога роду.

 

У складзе экспедыцыі працавала 6 чалавек, вопытныя краязнаўцы і спецыялісты па запісе вуснагістарычных інтэрв’ю.

За пяць дзён палявых даследаванняў было зроблена 42 вуснагістарычных інтэрв’ю ў больш чым дваццаці населеных пунктах. У межах экспедыцыі былі запісаны ўспаміны не толькі паўнагадовых “остарбайтараў” (1917-1925 г.н.), але і малалетніх, а таксама народжаных у “трэцім райху” дзяцей “остарбайтараў”.

 

Мэты экспедыцыі можна лічыць выкананымі. Запісаныя ўспаміны маюць высокую навуковую каштоўнасць, даюць магчымасць ставіць да атрыманага матэрыялу многія, раней не закранутыя, пытанні і знаходзіць на іх адказы. У далейшых планах каманды Беларускага архіва вуснай гісторыі – выстаўленне інтэрв’ю на партале ў выглядзе калекцыі архіва, а ў перспектыве стварэнне адмысловай рубрыкі, прысвечанай остарбайтэрам.

Каментары да навіны: