Практычны семінар «Лічбавае і візуальнае»

2013-09-24

7-8 лістапада 2013 года ў Цэнтры гарадской гісторыі Цэнтральна-Усходняй Еўропы (Львоў, Украіна) пры падтрымцы Еўрапейскай асацыяцыі лічбавай гуманістыкі адбудзецца практычны семінар «Лічбавае і візуальнае: новыя перспектывы і напрамкі гісторыі гарадоў Цэнтральна-Усходняй Еўропы».

Ідэя семінара — прааналізаваць новыя тэндэнцыі лічбавай гісторыі ва ўрбаністычных даследаваннях у рэгіёне Цэнтральна-Усходняй Еўропы і тое, як яны суадносяцца з развіццём гэтага напрамка даследаванняў у свеце. 

Будзе абмяркоўвацца, як распаўсюджваецца гістарычная інфармацыя праз новыя каналы камунікацыі, якімі з'яўляюцца новыя тактыкі візуалізацыі дадзеных, як новыя тэхналогіі мяняюць прынцыпы навуковага супрацоўніцтва і якімі могуць быць даследчыя праекты, і галоўнае — якія перавагі і выклікі гэта фарміруе для даследчыкаў.

Гэты семінар стане добрай магчымасцю для абмена вопытам і платформай для стварэння сеткі экспертаў і ўстаноў, якія ўкараняюць лічбавую гісторыю ў рэгіёне Цэнтральна-Усходняй Еўропы.

Удзел у семінары бясплатны. Арганізатары не забяспечваюць удзельнікаў праездам і пражываннем.

Працоўная мова семінара: англійская.

Паводле інфармацыі просім звяртацца да каардынатара семінара Марички Погорилко па тэл. 275 17 34 ці па электроннай пошце m.pohorilko@lvivcenter.org

Падрабязная інфармацыя пра семінар і праграма даступныя на сайце Цэнтра гарадской гісторыі. http://lvivcenter.org/

Каментары да навіны: