Навуковая вандроўка з «Лятучым універсітэтам» на Мазыршчыну

2013-10-01

«Лятучы ўніверсітэт» запрашае ў чарговую вандроўку, гэтым разам 6 кастрычніка.

Вядучыя вандроўкі:

Ірына Дубянецкая — бібліст, багаслоў і філосаф, доктар сакральнай тэалогіі  і доктар філасофіі (PhD), Сяргей Харэўскі — беларускі літаратар, гісторык мастацтва і культуролаг

Маршрут: Менск — Скрыгалаў — Мазыр — Калінкавічы — Юравічы — Мазыр — Мінск.

У розных традыцыях гістарыяграфій адныя і тыя ж гістарычныя факты нашае гісторыі трактуюцца па-рознаму. Не супадаюць каталіцкая і праваслаўная, расійская і польская, савецкая і антысавецкая  версіі падзеяў. У кожнага свая рацыя і, нібы, свае праўды. А якая з іх наша, Беларуская Праўда?

Мазышчына тоіць у сабе багата памятак спракаветнае мінуўшчыны, яшчэ з дагістарычных часоў. Тут можна ўбачыць сляды першых людзей у нашым краі, праваслаўныя і каталіцкія святыні, багата помнікаў архітэктуры, ад эпохі барока, безліч сведчанняў трагедый ХХ ст. – сталіншчыны, Халакосту і Чарнобыля.

Даведкі і запіс па тэлефоне   + 375 29 180 28 38  Святлана.

Каментары да навіны: