“Пра што маўчалі остарбайтаркі”

2021-01-29

На тэлеканале БелСат выйшаў фільм рэжысёра Алеся Лапо “Пра што маўчалі остарбайтаркі”. Дадзеная дакументальная стужка заснавана на матэрыялах інтэрв’ю, сабраных у 2017-2018 гг. падчас нашага вуснагістарычнага праекту “Беларускія остарбайтары: вяртанне да жыцця”. Падрабязнасці аб гэтым праекце можна даведацца ў асобным раздзеле нашага партала Беларускія "Остарбайтары".

Фльм распавядае пра жанчын, вывезеных у гады Другой сусветнай на прымусовыя работы ў Нямеччыну. Па вяртанні ім амаль усё жыццё давялося маўчаць пра гэты здавалася б зусім бяскрыўдны эпізод біяграфіі…

Мы запісалі ўспаміны дзясяткаў остарбайтарак па ўсёй Беларусі – у Наваградскім, Пухавіцкім, Верхнедзвінскім, Віцебскім, Менскім, Клімавіцкім раёнах. І ў супрацьвагу гэтай калектыўнай народнай памяці, я дадаў арыгінальную савецкую і нямецкую кінапрапаганду часоў вайны.

 

Каментары да навіны: