
27 лістапада ў Мінску адбыўся круглы стол “Развіццё вуснагістарычнага накірунку ў Беларусі: праблемы і перспектывы Інтэрнэт-праекта “Беларускі архіў вуснай гісторыі”. Каб паўдзельнічаць у ім, прыехалі з розных гарадоў больш за 20 чалавек. Сярод іх вядомыя гісторыкі, краязнаўцы, адукатары, сябры каманды праекта, уладальнікі калекцый, размяшчаемых у архіў, а таксама проста прыхільнікі праекта.

24 лістапада ў Мінску адбыўся трэнінг інтэрнэт-праекта “Беларускі архіў вуснай гісторыі” па азнаямленні з асновамі захавання і апрацоўкі інтэрв’ю. Прыехала каля 15 зацікаўленых з розных гарадоў Беларусі.

Шаноўныя прыхільнікі вуснай гісторыі!
Запрашаем вас 27 лістапада (аўторак) на круглы стол “Развіццё вуснагістарычнага накірунку ў Беларусі: праблемы і перспектывы Інтэрнет- праекта “Беларускі архіў вуснай гісторыі”!


Шаноўны аматар вуснай гісторыі!
Вам падабаецца збіраць успаміны сведак часу ці слухаць іх аповяды? Цікавы праект “Беларускі архіў вуснай гісторыі”? Хочаце дапамагчы яго развіццю?