10-11 верасня 2011 г. пад Мінскам, у в. Новая вёска адбыўся воркшоп «Беларускі архіў вуснай гісторыі: стан і перспектывы развіцця» па ключавых накірунках працы архіва і аналізе тэндэнцый яго ўдасканалення. На мерапрыемстве прысутнічала 17 чалавек, сярод якіх былі актыўныя ўдзельнікі праекта (гісторыкі, архівісты, праграмісты і інш.), спецыялісты па вуснай гісторыі і эксперты праекта.
З 1 па 7 жніўня 2011 г. ў межах праекту адбывалася экспедыцыя на тэрыторыі Наваградскага і Карэліцкага раёнаў Гродзенскай вобл. Навуковым кіраўніком быў доктар гістарычных навук, дырэктар Інстытута гістарычных даследаванняў Беларусі, прафесар Еўрапейскага гуманітарнага універсітэту (ЕГУ) Алесь Смалянчук. Мэтай экспедыцыі было вывучэнне памяці жыхароў Заходняй Беларусі пра ХХ стагоддзе.